Слава героям!

Нацыянальныя сцягі залуналі сёння над адной з самых ажыўленых вуліц Мінска. Актывісты кампаніі "Еўрапейская Беларусь" замацавалі іх на мосце над Партызанскім праспектам.

Акцыя была прымеркаваная да гадавіны растрэлу нямецкімі карнікамі аднаго з лідэраў беларускага нацыянальнага руху ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага.