У Варшаве паказалі, як Лукашэнка "перамог на выбарах" (ФОТА)


17:23 6.11.2011


Bookmark and Share


Увечары 4 лістапада каля станцыі метро Centrum у Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх палітычных вязняў.



У межах акцыі было паказана некалькі фільмаў аб прэзідэнцкіх выбарах 2010 года ў Беларусі і аб разгоне акцыі пратэсту ў дзень выбараў. Тым мінакам, якія цікавіліся фільмамі і спыняліся, каб іх паглядзець, раздавалі інфармацыйныя ўлёткі з заклікам падтрымаць палітычных вязняў у Беларусі.


Арганізатарам мерапрыемства выступіў "Звяз для дэмакратыі ў Беларусі". Як распавёў Еўрарадыё прадстаўнік арганізацыі Анатоль Міхнавец, паказ фільмаў пра Беларусь у шматлюдных месцах польскай сталіцы будзе працягвацца і надалей. Арганізацыя будзе агітаваць жыхароў Варшавы пісаць лісты падтрымкі беларускім палітвязням і пісаць лісты абурэння з


патрабаваннем спыніць палітычныя рэпрэсіі ў беларускую амбасаду ў Варшаве.








 

Еўрарадыё

Падпіска:

Enter your email address:

КАЛЯНДАР_:

Каляндар

Папулярнае за тыдзень: