Варшава: Свабоду Андрэю Саннікаву! (ФОТА)

29 снежня адбылася акцыя салідарнасці з кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Андрэем Саннікавым.

Акцыю, якая праходзіла каля будынку Міністэрства Замежных Спраў, арганізавалі беларусы, якія пражываюць у Варшаве. Яе мэта – прыцягнуць увагу польскага ўраду да справы Андрэя Саннікава, які знаходзіцца ў вязніцы, і з якім не могуць сустрэцца адвакаты і сваякі.

Як адзначыў каардынатар грамадзянскай кампаніі Эўрапейская Беларусь Зміцер Бародка, формы ўмяшальніцтва польскага і іншых урадавых арганізацыяў Еўропы могуць быць розныя: напрыклад прадстаўнікі дыпламатычных місіяў краін Еўрасаюзу могуць патрабаваць сустрэчы з палітвязням каб даведацца пра стан яго здароў’я”.