Хто мы ёсць?


10:51 30.05.2011


Bookmark and Share


Пошук самасвядомасці беларусаў - залог поспеху і канкурэнтаздольнасці Нацыі ў сучасных геапалітычных умовах.


Моцная дзяржава заўсёды павiнна абапiрацца на нейкую iдэалагiчную платформу. I чым больш зразумелая і бліжэйшая гэтая ідэалогія для насельніцтва, - грамадзян краіны, тым мацней і ўстойлівей падмурак і сцены дзяржаўнага збудавання.


Мы – беларусы. Але жывем мы, так сябе называючы, не так даўно. Асноўную частку сваёй дзяржаўнай гісторыі імя нам было – “ліцвіны”. I жылi мы спачатку ў Вялiкім княстве Літоўскiм, а потым з 1569 г. – у Рэчы Паспалiтай, дзяржаве беларусаў, рускіх, палякаў, украінцаў і іншых народаў. У 19 і пачатку 20 ст. ст. – ў Расейскай Iмперыi. І толькі, прыблізна, апошніх гадоў 100 мы, менавіта, - “беларусы”.


На станаўленне Беларускай нацыі аказалі ўплыў некалькі этнасаў, з якімі мы вякамі жылі побач. Гэта – рускія, продкі сучасных літоўцаў, татары, яўрэі, сучасныя “украінцы”. На мой погляд, назва “беларусы” гучыць, увогуле, ненадта ж салідна і ганарліва, - як-та нават “па-прастецку”. Здаецца рускі, але і не зусім рускі ў той жа час. А ўсё таму што – “ліцвін”! І ГЭТА ПРАЎДА. Фарміраванне сучасных “расіян”, напрыклад, ішло праз “перакроснае апыленне” рускіх такімі этнасамі як фіна-угры і татара-манголы. Працес гэты працягваецца, прынамсі, і дагэтуль. І трэба сказаць, што комплекса непаўнацэннасці ў гэтым пытанні рускія не адчуваюць. Іх нацыянальнае эга заўсёды цешыла думка аб тым, што яны – жыхары і заснавальнікі Імперыі. Імперская самасвядомасць прысутнічае ў рускіх і зараз. Прыклад таго – тая палітыка, якую праводзіць Расія ў адносінах да Беларусі, Украіны, а таксама краін Закаўказзя і Сярэдняй Азіі.


Слова “ліцвін” у мяне, напрыклад, таксама вызывае нейкія асацыяцыі прыналежнасці да вялікай дзяржавы, якой, без сумнення, была Рэч Паспалітая, і гісторыі, і пачуццё “вялікадзяржаўнасці” як у грамадзяніна.


Вытокi беларускай дзяржаўнасцi трэба шукаць, перш за ўсё, у Кіеўскай Русі. Першага дзяржаўнага ўтварэння ўсходніх славян, да якіх мы і адносімся. У той жа час той перыяд нашай гісторыі, у які мы жылі ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай можна назваць, з некаторымі агаворкамі, самым знаменальным і славутым у нашай гісторыі. Саюз з продкамі сучасных літоўцаў, а потым і палякамі даў нам адразу два дзяржаўных аб’яднання – Вялікае княства Літоўскае и Рэч Паспалітая. І гэта былі насамрэч вядомыя, паважаныя і моцныя дзяржавы тагачаснай айкумены. Трывала і паслядоўна развіваўшыеся. Праўда прыходзілася даволі шмат і часта ваяваць. З Масквой, пастаянна ўмацоўваўшай сваю ваенную і эканамічную моц, з туркамі і іх хаўруснікам крымскім ханам, марыўшымі захапіць ўсю Эўропу і распаўсюдзіць іслам, са шведамі, з’яўляўшыміся тады гегемонам ў Паўночнай Эўропе.


Сучасная беларуская гісторыя не можа пахваліцца такімі грандыёзнымі падзеямі і такім агульнасусветным прызнаннем. Так адбылося, што пасля ўваходжання нашай краіны ў сферу ўплыву геапалітычнага монстра пад назвай “Расейская Імперыя” пачалася паслядоўная русіфікацыя сучасных беларусаў. І вось тады та, як апагей гэтага працеса, і з’явілася гэтае слова – “беларусы”. Рускія, – але якія та яшчэ і “белыя”. Расейская Iмперыя, а потым і ідэолагі Савецкага Саюза, увогуле, дабіліся свайго: мы забылі ХТО МЫ ЁСЦЬ. А каб пастаянна замацоўваць свой поспех, імі, на працягу амаль дзьвухсот гадоў, планамерна знішчалася нашая эліта – беларускамоўная інтэлігенцыя, палітыкі, ваенныя дзеячы і іншыя нашы суайчыннікі.


Аднака гісторыя, як вядома, цыклічна і інфармацыя народа аб сабе застаецца ў генах і пераходзіць ад пакалення к пакаленню. І гэты працес рэпрэсіямі і тэрорам кантраляваць і падаўляць немагчыма. І вось у 21 стагоддзі настала, нарэшце, новае Беларускае Адраджэнне. Дакладней – пачалося. Адраджэнне Беларускай дзяржавы, мовы і культуры. Аднак зрабіць яшчэ трэба вельмі і вельмі шмат чаго, каб выйсці на міравую арэну паўнапраўным, цэльным і паважаным усімі іграком. Наша геаграфічнае палажэнне, у свеце апошніх геапалітычных трансфармацый, гэтаму, нават, спрыяе. Мы, на сучасны момант, транзітная краіна і, як вядома, “кантралюем” значную частку транспартнага і камунікацыйнага калідора, звязваючага высокаразвітыя краіны еўрапейскага кантынента з Расіяй, найвялікшай энергетычнай дзяржавай свету, і краінамі Азіі, з яе агромным і хуткаразвіваючымся рынкам і людскім патэнцыяалам. І нас, як заўсёды, зноў хацяць паставіць пад кантроль, планамерна, жорстка і паслядоўна знішчая нашую нацыянальную эліту, карацей кажучы тых людзей, якія абараняюць інтарэсы і правы Нацыі і Беларускай дзяржавы а не транснацыянальных карпарацый, урадаў і аб’яднанняў.


Гэтыя людзі, на даны момант, знаходзяцца ў беларускіх турмах і “СИЗО”. Усе мы ведаем іх як ПАЛІТВЯЗНЯУ. Гэта чарговая наглая і непрыкрытая спроба паставіць беларускі народ на калені і заставіць скарыцца перад чужымі шкурнымі інтарэсамі. Наша задача ў даных абставінах – згуртавацца ў адзінае цэлае, у Адзіны Фронт. Нават два. Для нас гэта звыкла. Бо пагроза для нашых зямель гістарычна прыходзіла, звычайна, з усходу і западу. Іншы раз нават адначасова. У часы існавання Асманскай Імперыі і крымска-татарскага ханства гэта была яшчэ і Стэп. Там, слава Богу, знаходзіцца зараз братэрская нам Украіна. І асноўная пагроза беларускай дзяржаўнасці зараз ідзе з Усходу. З боку Расейскай Федэрацыі. Пры злачыннай бяздзейнасці сучасных кіруючых колаў нашай дзяржавы.


Дык вось спосаб выжывання і развіцця нашай Нацыі, на данным гістарычным этапе, састаіць у магчымасці максімальна хуткага і эфектыўнага аб’яднання і кансалідацыі перад знешнімі і ўнутранымі пагрозамі і выклікамі. Нажаль зараз, акрамя знешней пагрозы, існуе яшчэ і ўнутраная. І знаходзіцца яна, як ні прыкра гэта гучыць, ў вышэйшых эшэлонах беларускай дзяржаўнай ўлады. Ад жадання і магчымасці беларусаў ўсвядоміць і правільна адрэагаваць на склаўшыеся геапалітычныя і ўнутрыпалітычныя абставіны залежыць будучыня нашага народа і нашай дзяржавы.


Жыве Беларусь!


 

Зьміцер Савіч

Падпіска:

Enter your email address:

КАЛЯНДАР_:

Каляндар