Актывісты кампаніі наведалі лекцыю Анатоля Тараса

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень Роднай мовы. Днём святкавання вызначана дата 21 лютага, таму што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень Роднай мовы. Днём святкавання вызначана дата 21 лютага, таму што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. У 1999 годзе па прапанове Бангладэш на 30-й сесіі ЮНЭСКА было вырашана вызначыць гэту дату як дзень Матчынай мовы.
У сённяшні, цяжкі для Беларусі час, дзень 21 лютага таксама вельмі актуальны. Бо Бацькаўшчына перажывае заняпад ня толькі у палітыцы і эканоміцы, але і ў культуры. Так званыя «дзяржаўныя мужы» , якія зараз ва ўладзе, ужо даўно гандлююць нашай гісторыяй, культурнай спадчынай нашых продкаў. А ўзначальвае іх лідэр, які не размаўляе на мове Народу, які ён чамусьці лічыць сваім. А тых, хто на самой справе размаўляе на Нашай Роднай беларускай мове – мове нашых продкаў, называе ганебна альбо «свядомымі», альбо «пятай калонай». На самой жа справе, ён мала таго, што не ведае што значаць гэтыя словы, але яшчэ і нічога не ведае пра Народ, лідэрам якога лічыць, прычым незаконна. Ён спрабуе ператварыць беларусаў у паслухмянае быдла, забіраючы ў іх то, што вызначае людзей як Народ, а менавіта іх мову і гісторыю. Бо Народ, які не ведае сваёй мінуўшчыны, не можа мець будучыні, а Народ, які не ведае сваёй Роднай мовы не можа звацца нацыяй.
Таму, 21 лютага Анатоль Тарас – вядомы беларускі пісьменнік і выдавец шматлікіх кніг, прысвечаных гістарычным караням беларусаў і іх сучаснай свядомасьці, правёў лекцыю па гісторыі Беларусі,. Гэтае мерапрыемства з вялікім задавальненнем таксама наведалі і актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”, для таго каб пашыраць свае веды.
Прысутныя на лекцыі людзі з вялікай зацікаўленасцю слухалі Тараса. Тэма была прысвечана Вялікаму княству Літоўскаму, а дакладней, ад перыяду княжання Гедыміна да Казіміра. Выкладчык таксама вызначыў і падкрэсліў значэнне Грунвальдскай бітвы для Еўропы, а таксама роль і месца ў ёй князя Вітаўта. Пасля лекцыі было задана некалькі пытанняў. Такія лекцыі маюць немалаважнае значэнне для краіны на сённяшні момант, бо ў апошні час уладай забараняецца ўсё што звязана з нацыянальнай каштоўнасцю. Забараняюцца канцэрты, выставы, кнігі, нават, як прыклад можна прывесці Ліцвінскі клуб, дзе абмяркаўваліся гістарычна-культурныя пытанні, і куды два тыдні таму уварваліся міліцыянты і арыштавалі ўсіх прысутных. Таму яшчэ раз можна падкрэсліць аб немалаважнасці значымасці такіх мерапрыемстваў сёння.