Першы нумар “Хартыі’97” на вуліцах Мінска

Актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" распаўсюдзілі першы нумар газеты "Хартыя'97"

Маладыя людзі раздавалі друкаваную версію вядомага навіннага рэсурса ў майках “Свабоду Алесю Бяляцкаму”, каб падтрымаць кіраўніка праваабарончай арганізацыі “Вясна”, які зараз знаходзіцца за кратамі.
Нумар газеты ўтрымлівае найбольш папулярныя матэрыялы аналітычнага характару, а таксама навіны з Беларусі.
Мінакі ахвотна бралі газеты і выказвалі словы падтрымкі актывістам “Еўрапейскай Беларусі”.
Падчас акцыі ніхто затрыманы не быў.