Андрэй Алегавіч Саннікаў - прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі на выбарах 2010 года, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».
Нарадзіўся ў Мінску 8 Сакавіка 1954 г. (57 гадоў).
Бацька - Алег Саннікаў, маці Ала Саннікава. Яго дзед Канстанцін Саннікаў беларускі рэжысёр, народны артыст БССР, адзін з заснавальнікаў Нацыянальнага Купалаўскага тэатра.
У 1971 годзе Саннікаў скончыў 42-ю менскую школу, у 1977 - перакладчыцкі факультэт Мінскага Дзяржаўнага інстытута замежных моў. У Пакістане і Егіпце працаваў у нафтавай кампаніі і на будаўніцтве алюмініевага завода. Працаваў у таварыстве Дружбы з замежнымі краінамі ў 1980-1981 гадах.
У 1989 годзе скончыў дыпламатычную акадэмію Міністэрства замежных спраў СССР у Маскве.
Акрамя роднай беларускай, свабодна валодае таксама рускай і дзьвюма замежнымі мовамі (англійскай і французскай).
Дзяржаўная служба і палітычная дзейнасць:
У 1982-1987 гадах працаваў у Нью-Ёрку ў сакратарыяце ААН.
У 1992-1995 годзе ўзначальваў беларускую дэлегацыю на перамовах па звычайным і ядзерным раззбраенні з правам подпіса ад імя краіны.
У 1993-1995 гадах Андрэй Саннікаў працаваў саветнікам прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Швейцарыі.
У 1995-1996 гадах намеснік міністра замежных спраў Беларусі.
Мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.
У лістападзе 1996 года, напярэдадні антыканстытуцыйнага рэферэндуму, з дапамогай якога Лукашэнка ўзурпаваў уладу, падаў у адстаўку ў знак пратэсту.
У лістападзе 1997 году Андрэй Саннікаў выступіў ініцыятарам «Хартыі'97», стаў міжнародным каардынатарам гэтай грамадзянскай ініцыятывы.
У 1998 годзе разам з Генадзем Карпенка стварыў Каардынацыйны раду дэмакратычных сілаў Беларусі.
Андрэй Саннікаў быў адным з арганізатараў маршаў пратэсту «Раздавім фашысцкую гадзіну!», «Так жыць нельга!» І «За лепшае жыцьцё", акцый супраць фальсіфікацыі выбараў у 2001, 2004, 2006, 2008 гадах.
У 2008 годзе Андрэй Саннікаў разам з Віктарам Івашкевічам, Міхаілам Марынічам і іншымі палітыкамі стаў ініцыятарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», якая ставіць сваёй мэтай ўступленне Беларусі ў Еўрапейскі Звяз.
Вясной 2010 года Саннікаў у эфіры тэлеканала «Белсат» заявіў аб сваім намеры ўдзельнічаць у маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах.
24 верасень 2010 Саннікаў падаў у Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па яго вылучэнню кандыдатам ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. У ініцыятыўную групу Саннікава ўвайшлі 2003 чалавека.
Грамадская дзейнасць:
У 1998-2002 - рэктар Народнага універсітэта, нефармальнага адукацыйна-асветніцкага праекта.
2005 год - Лаўрэат міжнароднай прэміі імя Бруна Крайскага ў галіне абароны правоў чалавека.
Сям'я:
Жанаты, мае двух сыноў. Жонка - вядомая беларуская журналістка Ірына Халіп.
19 снежня 2010 затрыманы падчас мірнай маніфэстацыі супраць фальсіфікацыі выбараў і змешчаны ў СІЗА КДБ.
14 мая 2011 года асуджаны на 5 гадоў узмоцненага рэжыму за арганізацыю "масавых беспарадкаў".
Артыкулы:
Андрей Санников: «В переменах заинтересованы все»
Андрей Санников: Готовность общества к переменам ощущается физически и психологически
Андрей САННИКОВ: «Верю в победу»
Андрей Санников: Белорусы, будьте решительны!
Андрей Санников: Хорошие отношения с Россией и Евросоюзом не противоречат друг другу
Андрей Санников: Свободный средний класс – это основа демократического государства
Иду в кандидаты, чтобы стать президентом
Андрей Санников: «Белорусский народ сможет взять власть в свои руки»
left>