У Мінску працягваюцца акцыі супраць незаконнага прызыва ў войска
У нядзелю менскія маладафронтаўцы зладзілі акцыю ў падтрымку паплечнікаў, якіх супрацьзаконна і беспадстаўна адправілі ў вайсковыя часткі праходзіць тэрмновую службу.
На мосьце каля Чэрвеньскага кірмаша была вывешана расьцяжка з надпісам “ГАНЬБА ГВАЛТОЎНАМУ ПРЫЗЫВУ! МАЛАДЫ ФРОНТ НЕ СПЫНІЦЬ”.
Нагадаем, на мінулым тыдні маладафронтаўцы Іван Шыла і Зьміцер Хведарук, а таксама моладзевы актывіст Франак Вячорка былі незаконна і гвалтоўна прызваны ў войска.