18.00 Кастрычніцкая плошча – «Не – расейскай акупацыі!»
Лідэры беларускай апазіцыі выступілі з заклікам да беларускай грамадскасці:
«9 верасня 2009 году на тэрыторыі Беларусі пачынаюцца беларуска-расейскія апэратыўна-стратэгічныя вучэнні «Захад 2009».
Адной з мэтаў вучэнняў называецца ліквідацыя ўзброеных канфліктаў, але відавочна, што пагроза нацыянальнай бяспецы мірнай Беларусі можа ісьці толькі з боку Расеі. Рознымі палітычнымі кіраўнікамі Расеі неаднойчы заяўлялася аб мажлівым уводзе расейскіх войскаў у Беларусь у выпадку пагрозы рэжыму Лукашэнкі.
Таму нацыянальна-дэмакратычныя сілы Беларусі выступаюць супраць беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад 2009» і заклікаюць беларускіх грамадзянаў 9 верасьня а 18 гадзіне выйсці на плошчу Каліноўскага (Кастрычніцкую) і, як 495 год таму пад Воршаю, пад бел-чырвона-белымі сьцягамі сьцьвердзіць: «Не – расейскай акупацыі! Жыве Беларусь!»
Старшыня «Маладога Фронта» Зміцер Дашкевіч
Старшыня Менскай гарадской арганізацыі Партыі Беларускага Народнага Фронта Віктар Івашкевіч
Намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Аляксандр Арэстовіч
Старшыня руху салідарнасці «Разам!» Вячаслаў Сіўчык
Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка.