Сікорскі просіць дапамогі ў Эштан

У размове зь міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан выказала заклапочанасьць сытуацыяй вакол неафіцыйнага Саюзу палякаў Беларусі.

Кэтрын Эштан заявіла пра сваю гатовасьць узьняць пытаньне аб захаваньні правоў польскай меншасьці ў Беларусі перад афіцыйным Менскам.

Галоўнай тэмаю размовы Сікорскага з Эштан былі апошнія падзеі, зьвязаныя з заняцьцем беларускай міліцыяй будынку Дому польскага ў Івянцы.

Нагадаем, польскі міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі быў адным з ініцыятараў збліжэння Еўразьвязу з беларускім дыктатарам.

паводле Радыё “Свабода”