Украіна занепакоеная прысудам Саньнікаву
Украіна занепакоеная жорсткім прысудам экс-кандыдату на прэзыдэнта Беларусі Андрэю Саньнікаву, -- паведамляе газэта "Ўкраінская праўда".
“Мы з занепакоенасьцю ўспрынялі прысуд знанаму дыплямату, палітыку, грамадзкаму дзеячу Андрэю Саньнікаву і яго жонцы Ірыне Халіп”, – цытуе газэта заяву дырэктара дэпартамэнту інфармацыйнай палітыкі ўкраінскага МЗС Алега Валошына.
“Мы зьвярталіся і будзем зьвяртацца да нашых беларускіх партнэраў з заклікамі да канструктыўнага дыялёгу з апазыцыяй, зрабіць практычныя крокі ў кірунку гарантаваньня свабоды слова, свабоды сходаў і іншых грамадзянскіх свабодаў і правоў”, – падкрэсьлілі ў МЗС Украіны.
Кіеў, аднак, зазначае, што Ўкраіна выступае супраць палітычнай ізаляцыі Беларусі, бо мяркуе, што толькі дыялёг з афіцыйным Менскам можа забясьпечыць прагрэс у пытаньні датрыманьня дэмакратычных правоў і каштоўнасьцяў.