Расія святкуе дзень перамогі над беларускімі войскамі

Сёння ў Расійскай Федэрацыі адзначаецца свята — Дзень народнага адзінства. Яно прысвечанае падзеям вызвалення Масквы ад польскіх і літоўскіх (беларускіх) войскаў.

У 1612 годзе народнае апалчэнне пад кіраўнацтвам Кузьмы Мініна і Дзмітрыя Пажарскага штурмам узяло горад, а гарнізон Рэчы Паспалітай адступіў у Крэмль. 5 лістапада камандаванне гарнізона Рэчы Паспалітай падпісала капітуляцыю, а на наступны дзень гарнізон здаўся. У канцы лютага 1613 года Земскі сабор абраў новым царом Міхаіла Раманава, першага рускага цара з дынастыі Раманавых.

У сучаснай Расіі Дзень народнага адзінства усталяваны законам у канцы 2004 года адначасова з адменай святкавання 7 лістапада.

“Наша Ніва”