Сваякі палітвязняў заклікаюць на новую акцыю салідарнасці

Сёння яны зноў маюць выйсці на Кастрычніцкую плошчу.

Учора а 19-й гадзіне на Плошчу выйшлі каля пятнаццаці чалавек. Сярод іх быў былы палітвязень Васіль Парфянкоў і мама самага маладога вязня — 20-гадовага Мікіты Ліхавіда.

Акцыі пратэсту выклікаюць нервовую рэакцыю лукашэнкаўцаў. У цэнтр сталіцы мабілізуецца спецназ, блакуюцца незалежныя інтэрнэт-сайты.

Трымаючы людзей у турмах, рэжым запалохвае грамадства. Пратэстоўцы патрабуюць вызвалення палітвязняў і, шырэй, аднаўлення правоў і свабод у краіне.