У Варшаве адбылася акцыя Салідарнасьці (ФОТА)

У гадавіну трагічных падзей для нашай краіны перад пасольствам Рэспублікі Беларусь ў Варшаве адбылася акцыя Салідарнасьці.

Як паведамляе сайт “Беларускі Дом ў Варшаве”, арганізаваў акцыю офіс дэпутата Еўрапейскага Парламента Марэка Мігальского, а так сама актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». У акцыі прынялі ўдзел беларусы, якія пражываюць у Польшчы, а таксама палякі, якія падтрымліваюць беларусаў у іх барацьбе супраць таталітарнага рэжіму Лукашэнкі.

Дэпутат Марэк Мігальский прыняў удзел у акцыі і трымаў у руках партрэт Зміцера Бандарэнкі.

У сваёй прамове еўрадэпутат Марэк Мігальскі параўнаў Лукашэнку з Кадафі і не выключыў верагоднасці, што лёс іх будзе падобны гэтак жа, як падобныя дыктатуры свету.

Як адзначыў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бародка : «Гэта быў цяжкі год для ўсёй беларускай дэмакратычнай супольнасці, але разам з тым ён дапамог зразумець, хто на самой справе есть лідарам дэмакратычнай Беларусі. Гэта год іспытаў на маральныя якасці і духоўныя каштоўнасці».