Варшава: “Stop terror in Belarus! (ФОТА)

16 студзеня ў цэнтры Варшавы адбылася акцыя - перфоманс, арганізаваная АРТ- групай «Партызан». Мэтай акцыі было прыцягнуць увагу жыхароў польскай сталіцы да праблемы палітычных зняволеных у Беларусі.

Як паведамляе сайт “ffight.org”, група «Партызан» плануе праводзіць падобныя акцыі ў розных еўрапейскіх сталіцах.
Акцыя выклікала жывую цікавасць з боку жыхароў горада.