Дзве тысячы дваццаць. Прыйшоў год свабоды


16:17 14.03.2020


Bookmark and Share


Новы верш Алеся Круткіна.


Відэаблогер і актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" правёў за кратамі 45 сутак і напісаў шэраг вершаў, некаторыя з якіх мы пачынаем публікаваць. Першы з іх мае назву "Рэвалюцыя, смеласць, каханне":


Апошняя зімняя вайна без сняжынак,


Закратаванае вакно глядзіць у Еўропу.


Запляці ў свае косы шыпшыну,


А я чорную скуранку апрану замест робы.


Быў Гары Потэрам - стаў камісарам,


А мятлу на касу замяню для люстрацыі.


Ваеннапалонныя ў гэтай сансары


І зоркі ў добрай цяпер канстэляцыі.


Ты мая Жанна Д'Арк, Эмілія Плятэр і Крупская,


Мы з табою ў адным растрэльным спіску.


Не ўратуе Пампео, ні былы нас мэр Слупску,


Але хутка мы выйдзем на Плошчу ў Мінску!


Паслухай мяне: ужо хутка, так хутка,


Лукашысцкую хунту на лесапавалы.


Прашапчы ў пісьме мне пяшчотна на сутках:


У апошняй зіме канібалаў.


Вясна надыходзіць, пярсцёнак у Фрода,


А нашыя сэрцы Купальскім рубінам.


Дзве тысячы дваццаць. Прыйшоў год свабоды,


Белакрылым ляціць херувімам.


Запляці ў свае косы чырвоную ружу,


Абвянчала нас сёння паўстанне.


Весялушка, на вушка скажы мне ў сцюжу:


Рэвалюцыя, смеласць, каханне.


 

Падпіска:

Enter your email address:

Архіў сайта:

Каляндар