Моладзевыя і палітычныя лідэры заклікаюць на Дзень салідарнасці

Шэраг уплывовых палітыкаў і маладзёжных лідэраў выказаліся ў падтрымку вулічнай акцыі ў Дзень Салідарнасці, 16 лістапада.

Анатоль Лябедзька, АГП

Для мяне акцыі салідарнасці узялі пачатак, калі дэпутаты Верхоўнага Савета 13-га склікання выйшлі з партрэтамі свайго былога калегі Віктара Ганчара да адміністрацыі Лукашэнкі. З таго часу я, калі знаходжуся ў Менску, заўсёды выходжу на Кастрычніцкую плошчу. Я лічу гэтыя акцыі важнымі і актуальнымі дагэтуль. І нават ня важна, колькі чалавек выходзіць на іх, 2 ці 3, бо гэта выходзяць самыя нераўнадушныя людзі. І яны вельмі рызыкуюць, бо дзеянні сілавікоў кожным разам становяцца больш непрадсказальныя.

Мы, сябры Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі, прыйдзем на акцыю 16 лістапада. І заклічам на яе ўсіх тых, для каго салідарнасць – не толькі слова і набор гукаў!

Мікалай Дземідзенка, “Малады Фронт”

Акцыі скіраваныя на салідарызацыю ў грамадстве як паветра неабходныя ў сёнешней Беларусі. Перааадоленне страху і публічная заява аб несправядлівасці і зле ёсьць тое што і вызваліла многія народы, напрыклад з Еўропы гэта скінула ярмо камунізма.

Безумоўна, мы будзем на плошчы 16 лістапада ня гледзядзячы ні на што.

Вячаслаў Сіўчык, рух “Разам!”

Лічу асабліва неабходнымі акцыі салідарнасці. Мяне зяхапляе мужнасць моладзі, якая не змірылася з панаваннем дыктатуры і выходзіць кожны месяц на вуліцы. І яшчэ вельмі важна, што акцыі праходзяць пад час таго, як за кратамі знаходзяцца Аўтуховіч, Асіпенка і Дубскі. Акцыі аказваюць падтрымку і падбадзёрваюць тых, хто зараз знаходзіцца ў турме і адначасова знішчаюць верагоднасць таго, што заўтра там можа апынуцца нехта з нас.

16 лістапада я прыйду!

Ніка Лазоўская, “Маладая Беларусь”

Акцыі салідарнасці, па-першае, патрэбныя грамадзтву, каб людзі бачылі што пытанні аб палітычных знікненнях, прызыву моладзевых лідэраў у войска і палітычных арыштах не зніклі. Яны носяць інфармацыйны характар, даючы насельніцтву інфармацыю пра бязмежжа, і супрацьзаконныя дзеянні уладаў.

Па-другое, акцыі аб’ядноўваюць людзей, саміх актывістаў, паказваюць прыклад салідарнасці.

Па–трэцяе, гэтыя акцыі падтрымліваюць дух імкнення да пераменаў, паказваюць уладзе тое, што нас не спыніць, нягледзячы на ўсе рэпрэсіі. З іншага боку, увесь свет бачыць, што так званая лібералізацыя, гэта проста слова. якому улада надала свой сэнс.

Я буду на плошчы разам з сябрамі і паплечнікамі.

Андрэй Крэчка, Моладзь БНФ

Салідарнасьць – высокое пачуццё. Яно ня толькі дапамагаае рэпрэсаваным адчуць падтрымку, але і яднае салідарных людзей, робіць іх моцным цэлым, здольным змагацца за свае каштоўнасці і ідэі. Калі ты сядзіш у РАУСе, калі цябе выпускаюць з турмы, ці з залі суда, і ты бачыш людзей, якія прыйшлі цябе падтрымаць – гэта надае моцы, натхняе і маральна дапамагае.

У Беларусі зараз ёсць палітвязні, ёсьць палітвайскоўцы, ёсьць зьніклыя бяз звестак… Гэтым людзям, іх родным патрэбна падтрымка. Давайце хаця б раз на месяц, 16-га, узгадваць пра гэтых людзей, падтрымліваць, бо яны – ахвяры рэжыму, якія змагаюцца за лепшую будучыню для Беларусі і беларускага народа.

Паліна Дзякава, “Еўрапейская Беларусь”

Я лічу патрэбнымі акцыі салідарнасці, таму што на іх вельмі моцна адчуваецца агульны дух, настрой усіх тых, хто не пабаяўся выйсці і выказаць сваё меркаванне публічна, а не сваякам ды сябрамі па сакрэту. Гэты настрой падпітвае ісці далей, негледзячы ні на што, ён аб’ядноўвае ўсіх тых, хто ў сённяшняй Беларусі змагаецца супраць гвалту, прымусу і прыгнёту таталітарнай улады. І менавіта гэты настрой дапаможа аднойчы дабіцца ўсім нам галоўных мэтаў. Таму, на мой позірк, рызыкуючы і пераборваючы свой страх, але ж трэба ўдзельнічаць у акцыях салідарнасці.

Я і мае паплечнікі абавязкова будзем на плошчы!

Алексей Бондарь, политзаключённый

Я считаю любые проявления солидарности крайне важными. Характер бандитской власти таков, что свой народ она не уважает и ни во что не ставит. Надо признать, что этому крайне способствуют равнодушие и безразличие, с которым беларусы в большинстве своем воспринимали все происходящее, вплоть до убийств оппозиционных политиков.

Любое проявление сплоченности, солидарности воспринимается режимом как вызов самой его сущности, ибо только в этом и есть главная опасность. Страх – вот главная беда и главный союзник режима. И требуется немалое гражданское мужество, чтобы, невзирая на дубинки, побои, аресты, в очередной раз призвать власти к ответу за исчезновения людей и потребовать освобождения политзаключенных. Поэтому я полностью поддерживаю тех, кто собирается по своей воле, осознавая свой выбор и поборов страх, выйти на Октябрьскую площадь и искренне благодарю их за это. Только мы сами сможем изменить нашу жизнь к лучшему, а люди, выходящие на площадь, уже сделали первый шаг – они изменили себя.

Павел Севярынец, БХД

Праводзіць 16-га чысла кожнага месяца Дзень Салідарнсць – выдатная ідэя!

Акцыі неабходныя, таму што трэба памятаць пра тых, хто знік; пра тых, хто змагаўся, і пра тых, хто працягвае змагацца. Яны патрэбныя, как паказаць усяму свету і Беларусі, што мы ёсць.

Михаил Субоч, бывший полизаключённый

Такие акции необходимы как вода человеку, прокладывающему себе путь в пустыне. Благодаря им люди, которые попали под безжалостный пресс режима, чувствуют себя не одинокими в своей беде, у них появляется надежда. Только благодаря внешней поддержке человек в тюремной камере или в здании милиции защищён от беспредела. Самому бороться со злом, которое там творится, довольно сложно.

Очень важно выходить именно на уличные акции, чтобы не потерять остроту восприятия тех проблем, которые не видны из окна нашего дома или офиса. Они во всей красе демонстрируют, на каком уровне находится диалог общества и властей, насколько государство ценит и уважает личность.

Кроме этого, массовые мероприятия являются естественным способом привлечь внимание сограждан к проблемам, которые нужно решать коллективно. Они могут стать катализатором, который разорвёт равнодушие в сердцах.

Андрэй Кім, “Ініцыятыва”

Я лічу абсалютна неабходнымі акцыі падтрымкі палітзняволенных. Яны нагадваюць, што мы мусім помніць пра тых, хто сядзіць за кратамі, і змагацца за іх вызваленне любымі негвалтоўнымі метадамі.

Я прыйду 16 лістапада на акцыю.

Мікалай Статкевіч, “Еўрапейская кааліцыя”

Такія акцыі вельмі патрэбныя. Па сутнасці, вельмі патрэбныя для тых, хто мае пачуццё ўласнай годнасці, каб супрацьстаяць тым людзям, якія гвалтоўна захапілі ўладу; тым, хто хлусіць нам з экранаў тэлевізараў і са старонак газет; тым, хто пужае нас і тым, хто забіваў людзей, якія проста хацелі іншай долі для свайго народу і краіны. Дзень Салідарнасці патрэбен для таго, каб захаваць сваю ўласную годнасць!

Антон Койпіш, Партыя БНФ

Ёсць вядомае выказванне наконт таго, што “калі прыходзілі за іншымі я маўчаў, а калі прыйшлі за мной няма было каму казаць”… Мне падаецца, што нажаль, гэта вельмі нярэдка датычыцца і стану ў нашай краіне.

Я памятаю яшчэ гады паўтары таму ўсе ўзгадвалі Парсюкевіча, Кіма. Я памятаю ўсю гучнасьць “Працэсу 14”. Але што ж зараз? Выпусцілі аднаго з удзельнікаў гэтага працэсу – Кіма, але пасадзілі другога – Дубскага. Але ці чуем мы пра яго столькі ж? Нажаль, не. Выпусцілі аднаго з лідэраў прадпрымальніцкага руху – Парсюкевіча, але пасадзілі іншага – Аўтуховіча. Але ці чуем мы пра яго столькі ж? Нажаль, зноў не.

Менавіта Дзень Салідарнасці – гэта жывая ўзгадка пра ўсіх ахвяр рэжыму. Менавіта 16-га чысоа кожнага месяца мы ўзгадваем пра тых на чыім месцы можа апынуцца любы з нас. І калі мы ня будзем нагадваць зараз пра Дубскага ці Аўтуховіча, хто нагадае пра нас?

Нагадаем, 16 лістапада, у 18.00, на Кастрычніцкай плошчы Мінска пройдзе акцыя салідарнасці з палітвязнямі, якія знаходзяцца ў турмах Беларусі. Яе галоўныя патрабаванні – вызваленне Мікалая Аўтуховіча, Уладзімера Асіпенкі і Арцёма Дубскага, а таксама спыненне палітычных рэпрэсіяў у дачыненні да апазіцыі.