Святочнае пажаданне для Беларусі(фота)
Беларусь павіншавалі з Днём Волі ў Варшаве.
Святочная імрэза, прысвечаная Дню волі прайшла ў цэнтры Варшавы. На адной з цэнтральных вуліц польскай сталіцы былі ўсталяваныя некалькі вялікіх стэндаў. Побач былі фарбы, з дапамогай якіх кожны мог пакінуць сваё віншаванне ці пажаданне для Беларусі. Шмат хто з мінакоў далучыўся да імпрэзы і скарыстаўся магчымасцю павіншаваць усходніх суседзяў.
Акцыю арганізавалі актывісты ініцыятывы “Вольная Беларусь”. Увечары ў Варшаве пройдзе паказ фільма “Разбег” і дыскусія, прысвечаная Дню Волі.