Сённяшняя "маўклівая акцыя" прайшла ў фармаце Skype-нарады?


15:12 3.08.2011


Bookmark and Share


Як паведаміў Еўрарадыё адзін з арганізатараў, ніхто "цэнтралізавана" людзей на вуліцы выводзіць не будзе.



Сённяшняя серада стане першай за апошнія два месяцы, калі арганізатары інтэрнэт-групы "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" не заклікалі людзей выходзіць на плошчы альбо рынкі сваіх гарадоў. "Цэнтралізаванай "маўклівай акцыі" сёння не будзе", — сказаў Еўрарадыё Вячаслаў Дзіянаў. Аб прычынах такога рашэння ён не паведаміў. Праўда, Дзіянаў не выключае, што міліцыя ўсё адно будзе чакаць акцыі.


Тым часам, пачала працу Рада, складзеная з арганізатараў РПСС, палітыкаў і грамадскіх дзеячоў. Сёння адбылася Skype-нарада, падрабязнасці якой пакуль не абвяшчаюцца. Магчыма, што менавіта на ёй і было вырашана не клікаць сёння людзей на вуліцы і плошчы.


 

euroradio.fm

Падпіска:

Enter your email address:

КАЛЯНДАР_:

Каляндар

Папулярнае за тыдзень: