Распачаў работу сайт “Еўрапейскай Беларусі”

Распачала работу Інтэрнет-старонка грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”. Сайт вітае наведвальнікаў па адрасе www.europeanbelarus.org. На сайце месціцца інфармацыя аб акцыях грамадзянскай кампаніі, меркаванні актывістаў і каардынатараў. Ёсць магчымасць праглядзець публікацыі СМІ, якія тычацца “Еўрапейскай Беларусі”.

Таксама на сайце знаходзіцца вялікая колькасць фота- і відэаматэрыялаў.