Магілёў далучаецца да кампаніі (ФОТА)

Новыя гарады далучаюцца да кампаніі. Налепкі "Еўрапейская Беларусь" учора ўбачылі жыхары Магілёва. Актывісты кампаніі расклеілі іх у найбольш ажыўленых месцах цэнтральнай часткі горада. На слупах уздоўж галоўных вуліц з'явіліся сінія стужкі. Акцыі ў падтрымку еўрапейскага выбару Беларусі будуць працягвацца ў Магілёве далей.

Таксама налепкі і стужкі з’явіліся ў раённых цэнтрах Мінскай вобласці – гарадах Лагойск і Чэрвень. У першым з іх гэта адбылося якраз напярэдадні музычнага фестывалю, што прайшоў у суботу.