У Менску з’яўляюцца бел-чырвона-белыя сцягі

На працагу некалькіх дзён у розных месцах беларускай сталіцы з’яўляліся бел-чырвона-белыя сцягі.

Бел-чырвона-белыя палотнішчы з’явіліся ў некалькіх месцах на ўездзе ў горад, а таксама ў жылых мікрараёнах. У мікрараёне “Захад” сцягі былі вывешаныя на вышыні шматпавярховых дамоў.

Найбольш бурна на акцыю адрээгавалі супрацоўнікі камунальных службаў і міліцыі, якія, аднак, нягледзячы на ўсю мітусню і намаганні, не здолелі аператыўна зняць сцягі. Бел-чырвона-белыя колеры радавалі вока на працягу некалькіх гадзінаў.

“Спачатку нам было смеша назіраць за усёй гэтай мітуснёй, але потым стала шкада гэтах людзей, якія ва ўжо сталым узросце займаліся тым, што некалькі гадзін здымалі сцягі і шукалі тых, хто іх вывесіў. Мяркую, яны разумеюць, увесь абсурд такой сітуаціі, але пакуль ім не стае рашучасці нешта змяніць,” – сказаў адзін з удзельнікаў акцыі.