Апазіцыянеры хадзілі па Менску закаванымі ў кайданкі

У Дзень салідарнасці 16 ліпеня ў Менску прайшла акцыя-перфоманс з патрабаваннем вызваліць палітычных зняволеных.

Увечары на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова на тратуары з’явілася калона актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Некаторыя з іх былі ў кайданках, астатнія трымалі рукі за галавой. Ногі ў іх былі звязаныя вяроўкай. На грудзі ўдзельнікаў шэсця былі замацаваныя партрэты палітвязняў. Калону ахоўвалі маладыя людзі, узброеныя цацачнымі пісталетамі. Яны камандамі падганялі ўдзельнікаў шэсця. Адзін з ахоўнікаў быў у амапаўскай форме.

Шэсце скончылася на плошчы Якуба Коласа.