Барак Абама абраны прэзідэнтам ЗША

Сэнатар-дэмакрат Барак Абама абраны 44-м прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Амэрыкі. Абама набраў 338 галасоў у калегіі выбаршчыкаў, якія прадстаўляюць усе штаты ЗША.

Для перамогі неабходна было заручыцца падтрымкай прынамсі 270 выбаршчыкаў.

Супернік Абамы, сэнатар-рэспубліканец Джон Макейн, прызнаў сваю паразу і павіншаваў Абаму зь перамогай.

Макейн: “Некалькі хвілін таму я меў гонар пазваніць сэнатару Бараку Абаму, каб павіншаваць яго з абраньнем на пасаду прэзыдэнта краіны, якую мы абодва любім”

Барак Абама выступіў перад сваімі прыхільнікамі ў Чыкага:

Абама: “Сёньня, дзякуючы таму, што мы зрабілі ў гэты дзень, на цяперашніх выбарах, у гэты рашаючы момант – перамены прыйшлі ў Амэрыку”.

Інаўгурацыя новага прэзыдэнта адбудзецца 20 студзеня 2009 году.