Не — будаўніцтву АЭС

Акцыя супраць будаўніцтва АЭС ў Беларусі прайшла ў пянядзелак, 2 лютага ў Лідзе.

Двое маладых людзей трымалі плакат з надпісам “Аэс = хваробы, мутацыя, смерць”. Іншыя ўдзельнікі акцыі раздаздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй аб негатыўных наступствах будоўлі АЭС, якую замоўчвае ўлада.

Акцыю правялі актывісты экалагічнай ініцыятывы “ЭкаАбарона”, якая далучылася да грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”. Раней акцыі “ЭкаАбароны” супраць будаўніцтва АЭС прайшлі ў Салігорску, Менску, Маладзечна, Лідзе і іншых гарадах.