Акцыя ў Дзень салідарнасці прайшла ў Гародні

Грамадзянская кампанія "Еўрапейская Беларусь" правяла шэсце прысвечанае Дню беларускай салідарнасці 16 красавіка у Гродна.

Актывісты з партрэтамі зніклых без весткі беларускіх палітыкаў ў руках прашліся шэсцем па вуліцы Замкавай. Акцыя выклікала непадробную цікавасць мінакоў. Кіроўцы аўтамабіляў націскалі на клаксон, каб падтымаць удзельнікаў, а некаторыя нават спыняліся і прасілі растлумачыць, што азначаюцць свечкі і партрэты ў руках моладзі.

Па словах арганізатараў акцыі, акцыі салідарнасці будуць і надалей будзе праводзіцца штомесяц. Яны таксама выказалі спадзяванне што ў наступнай акцыі салідарасці прыймуць удзел і іншыя дэмакратычныя арганізацыі.