У Лідзе асудзілі удзельнікаў шэсця супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі

Адбыўся суд над удзельнікамі шэсця супраць будаўніцтва АЭС ў Беларусі, які прайшоў у Лідзе 25 красавіка.

Суддзя Марцук прысудзіў актывісту “Еўрапейскай Беларусі” Яўгену Рудаму папярэджанне, а актывістцы “Маладога Фронту” Ганне Бунько штраф памерам две мінімальныя адзінкі.

Адзіным сведкам у судзе выступіў адзін з супрацоўнікаў міліцыі, якія праводзілі затрыманне маладзёвых актывістаў.