У Гародні патрабуюць свабоды палітвязням

Акцыя салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам, Юрыям Лявонавым і Уладзімерам Асіпенкам прайшла ў панядзелак ў Гародні.

Актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” вывесілі транспарант “Свабоду ваўкавыскім прадпрымальнікам” на мосце над ажыўленнай трасай.

16 красавіка, паколькі справа практычна не вядзецца, Аўтуховіч абвясціў бестэрміновую галадоўку, патрабуючы больш хуткага разгляду справы ў судзе альбо змены меры стрымання. Стан здароўя Аўтуховіча пагаршаецца з кожным днём, у яго сур’ёзныя праблемы з печанню. Нягледзячы на гэта, прадпрымальнік не збіраецца спыняць галадоўку.

4 траўня беларускія грамадскія і палітычныя дзеячы пачалі галадоўку салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам. Зараз галадоўка праходзіць эстафетна.

Тэрміны расследавання справы і ўтрымання пад вартай ваўкавыскім прадпрымальнікам падоўжаныя да 3 ліпеня.

Праваабаронцы лічаць прадпрымальнікаў вязнямі сумлення і патрабуюць іх неадкладнага вызвалення. Варта адзначыць, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо адбывалі пакаранне і былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю палітвязнямі.