Зміцер Дашкевіч: Пагроза беларускай незалежнасці сыходзіць з Усходу

Беларускія маладзёжныя лідэры звярнуліся з адкрытым лістом да прэзідэнта Расійскай Федэраціі Дзімтрыя Мядзведзева. Адзін з падпісантаў лідэр "Маладога Фронта" Зміцер Дашкевіч каментуе гэты крок:

“Мы вырашылі звярнуцца з гэтым лістом да прэзідэнта Расіі ў сувязі з тым, што сёння ў Беларусі адбываюцца буйныя вучэнні з удзелам расейскіх войскаў. Я лічу, што гэтыя вучэнні парушаюць беларускую Канстытуцыю і з’яўляюцца пагрозай незалежнасці Беларусі. Ужо напрацягу многіх стагодзяў гэтая пагроза сыходзіць не з Захаду, а менавіта з Усходу. І мэта нашага ліста — праінфармаваць спадара Мядзведзева аб тым, што беларускае грамадства настроенае супраць гэтых вучэнняў, і нармальныя канструктыўныя адносіны паміж нашымі краінамі магчымыя толькі пасля таго, як Расія адмовіцца ад імперскай шавіністычнай палітыкі ў адносінах да нашай краіны,” — сказаў Зміцер Дашкевіч прэс-службе грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”.