Сінія стужкі свабоды на Новы год

Актывісты грамадзянскай кампаніі " Еўрапейская Беларусь" павіншавалі мінчукоў з Калядамі і Новым Годам.

Акцыі прайшлі ў некалькіх людных месцах горада. Актывісты пажадалі мінчукам шчасця і свабоды ў овым годзе. У якасці падарункаў мінакі атрымалі паштоўкі і сінія стужкі.

Апошнім часам тысячы сініх стужак з’яўляюцца на вуліцах Мінска і іншых гарадоў Беларусі як сімвал імкнення беларусаў да свабоды і еўрапейскага ладу жыцця.