Акцыя салідарнасці прайшла ў Варшаве.

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і актывістамі Саюза палякаў Беларусі прайшлі ў Варшаве.

16 лютага беларускія студэнты, якія навучаюцца ў польскай сталіцы прыйшлі да амбасады Беларусі са свечкамі. На слупах і дрэвах вакол амбасады былі завязаныя бел-чырвона-белыя стужкі.

Па словах удзельнікаў акцыі, яны ставілі мэту выказаць салідарнасць з арыштаванымі лідэрамі Саюза палякаў Беларусі Анджэем Пачобутам, Ігарам Банцарам і Мячыславам Яскевічам і беларускімі палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімірам Асіпенкам, Арцёмам Дубскім.