У Менску прайшоў «Кубак Незалежнасці» (фота)

Турнір па міні-футболу паміж дваровых каманд "Кубак Незалежнасці" быў разыграны ў нядзелю ў Мінску.

Турнір, прысвечаны 92-й гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, быў арганізаваны маладзёжным цэнтрам “Волат” пры падтрымцы грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”. У выніку нялегкай барацьбы ў фінале гульні перамагла каманда “Альгерд”.

Турнір “Кубак Незалежнасці” праводзіцца ўжо больш за дзесяць год. За гэты час тысячы маладых аматараў футбола з усіх рэгіёнаў краіны змагаліся за яго прызы пад бел-чырвона-белым сцягам.

Фото: f-fight.org