Сіняя стужка свабоды

Грамадзянская кампанiя «Еўрапейская Беларусь» праводзiць агульнанацыянальную акцыю «Завяжы сiнюю стужку як сімвал свабоды і еўрапейскага выбару».

У дзесятках гарадоў краіны з’яўляюцца сінія стужкі, якія сімвалізуюць імкненне беларускага народа да свабоды і годнага еўрапейскага жыцця.

У мінулыя выходныя тысячы стужак і друкаваных матэрыялаў з еўрапейская сімволікай з’явіліся ў некалькіх жылых мікрараёнах беларускай сталіцы.