У Мінску прайшла акцыя ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча

Працягваюцца інфармацыйныя акцыі ў падтрымку ваўкавысскіх прадпрымальнікаў, судовы працэс над якімі ідзе ў гэтыя дні.

23 красавіка актывісты “Еўрапейскай Беларусі” вывесілі транспарант “Свабоду Аўтуховічу!” на мосце над мінскім праспектам Пушкіна ў гадзіну пік. Сведкамі акцыі сталі тысячы кіроўцаў і пасажыраў.

Прысуд па крымінальнай справе будзе вынесены 6 мая. Пракурор Эльдар Сафараў запатрабаваў прысудзіць Аўтуховіча да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, Асіпенку – да 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Для Міхаіла Казлова ён запрасіў тры гады калоніі агульнага рэжыму без права займаць кіраўнічыя пасады.