Бел-чырвона-белы – наш сцяг! (фота)

Актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” вывесілі бел-чырвона белы сцяг у Мінску насупраць адміністрацыі Кастрычніцкага раёна.

Акцыя была прысвечаная 15-й гадавіне рэферэндума, які прайшоў у 1995 годзе. Менавіта пасля гэтага рэферэндума нацыянальны сцяг фактычна трапіў пад забарону, і пачаўся пераслед за яго выкарыстанне.