Барацьба за Аўтуховіча працягваецца (фота)

Актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" працягваюць акцыі ў падтрымку палітвязняў Мікалая Аўтуховіча і Уладзімера Асіпенкі.

Гэтым разам акцыя прайшла ў Салігорску. У горадзе расклейвалі партрэты палітвязняў і распаўсюджвалі друкаваныя матэрыялы з інфармацыяй аб выніках скандальнага судовага працэсу над прадпрымальнікамі.

Аўтуховіч быў прысуджаны да 5 год і двух месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, Асіпенка — да 3 год калоніі. Праваабаронцы лічаць пераслед вядомага прадпрымальніка і яго калег палітычна матываваным – за спробу змагацца з карупцыяй.