Маладафронтавец адпраўлены ў войска пасля аперацыі

Магілёўскі маладафронтавец накіраваўся ў вайсковую частку. Нягледзячы на нядаўнюю апэрацыю, ваенкамат не дае адтэрміноўку.

30 ліпеня старшыня Магілёускага Маладога Фронту Станіслаў Рамановіч адправіўся у вайсковую частку пад Менскам, дзе праз некалькі тыдняў будзе прымаць прысягу. Рамановіч вучыўся у ВНУ, але быў адлічаны па палітычных матывах з фармулёўкаю за “акадэмічную непасьпяховасьць” і страціў мажливасьць атрыманьня адтэрміноўкі для працягу навучаньня, піша сайт “Маладога Фронта”.

Нядаўна юнак перанес апэрацыю на правай руцэ — у яго была гігрома. 19 ліпеня агляд у ваенкамаце юнак праходзіў зь перабінтаванаю рукою. Па словах медыкаў, такая сітуацыя дае адтэрміноўку ад трох месяцаў да паловы года. Хвораму забароненыя нагрузкі, бо пухліна можа зьявіцца ізноў. У ваенкамаце вырашалі толькі пачакаць, покуль сыдуць швы. Наконт адтэрміноўкі будуць “разьбірацца на месцы” — адказалі на абурэньне Станіслава.

Адсутнасьць адтэрміноўкі з нагоды апэрацыі маладафронтавец зьвязвае з сваёй грамадзкай дзейнасьцю.