ЗМАГАННЕ ПРАЦЯГВАЕЦЦА НАСУПЕРАК РЭПРЭСІЯМ

Учора, а дзевятай раніцы, у дзверы кватэры актывісткі выбарчага штабу Андрэя Саннікава Паліны Шарэнда-Панасюк, з Берасця , пагрукалісь міліцыянты.

Ператрус доўжыўся 1.5 гадзіны. Яго праводзілі капітан Громаў і старэйшы лейтэнат Пазднякоў. У выніку былі канфіскаваныя фотаапарат, кампутар і бел-чырвона-белы сцяг.
Актывісты кампаніі “Еўрапейская Беларусь”, з розных гарадоў, працягваюць патрабаваць вызвалення лідэра ЕБ Андрэя Саннікава і іншых актывістаў апазіцыі. У розных гарадах Беларусі з’яўляюцца плакаты з подпісам на фотаздымку Андрэя Саннікава: “Закладнік рэжыму“.