Затрыманы актівіст “Еўрапейскай Беларусі” Сяргей Казакоў

Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Сяргей Казакоў быў затрыманы ўчора па дарозе на працу

Сёння ён змог паведаміць сябрам, што быў дапытаны ў межах следства па крымінальнай справе па арт. 293 КК РБ “Масавыя беспарадкі” у пракуратуры і следчым Дышчанкам з упраўлення па вул. Сапёраў, 7 . Пасля гэтага актывіста даставілі ў Цэнтральны РУУС, а адтуль – у СІЗА на вул. Валадарскага.
Абраная мера стрымання – пад вартай. Пакуль невядома, Сяргей Казакоў знаходзіцца ў статусе падазраванага ці абвінавачанага.