Па Еўропе пачалась акцыя салідарнасці. Нашы актывісты ў Празе – акцыя. (фото)

29 студзеня актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” прынялі ўдзел у акцыі , якая праходзіла ў Празе ў межах агульнаеўрапейскай кампаніі салідарнасці.

Акцыя праходзіла ў цэнтры Прагі на Сарамнестскай плошчы. Акцыя зарганізавана прадстаўнікамі беларускай дыяспары , у якой таксама прынялі ўдзел сябры ўкраінскіх арганізацыяў.

Пражане а таксама шматлікія турысты з цікавасцю ставіліся да удзельнікаў мерапрыемства, многія з іх выказвалі словы падтрымкі і салідарнасці.

Ход акцыі асвятляўся чэшскай тэлівізіяй.