АКЦЫЯ САЛІДАРНАСЦІ Ў ПАРЫЖЫ (фото)

Працягваецца агульнаеўрапейская кампанія салідарнасці. 30 студзеня актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” правялі акцыю салідарнасці ў Парыжы. На плошчы Сателет, што у цэнтры Парыжу актывісты разгарнулі вялікі банер “STOP TERROR IN BELARUS”. Таксама мінакам раздавалі ўлёткі з інфармацыяй аб цяперашняй палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

Да акцыі далучыліся беларусы якія стала жывуць у Парыжы. Яны былі вельмі усцешаны магчымасцю выразіць салідарнасць палітвязням Беларусі. Некаторыя удзельнікі акцыі падчас прамовы аб сітуацыі ў Беларусі не хавалі нават сваіх слёз, перажываючы вельмі моцна за лёс сваёй бацькаўшчыны.
Акцыі салідарнасці будуць і надалей працягвацца па ўсёй Еўропе.