У Варшаве пройдзе акцыя “Салідарнасць бурыць муры”

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і іх сем'ямі пройдзе 16 лютага ў Варшаве на Замкавым пляцы. Пачатак а 17-й гадзіне.

Як паведаміў у жывым эфіры каардынатар кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Зміцер Бародка, працоўная назва акцыі “Салідарнасць бурыць муры”. Яна будзе складацца з некалькіх частак, адной з якіх будзе невялікі перфоманс.

“Гэтая акцыя найперш інфармацыйная, — кажа Бародка. — Зараз на тле ўсіх падзей у Тунісе, Егіпце, людзі ў Еўропе, у цэлым свеце пачынаюць забывацца на тыя падзеі, што адбываліся ў Беларусі. Я хачу нагадаць, што там на сённяшні дзень знаходзяцца за кратамі дзесяткі людзей, якім прад’яўлена абвінавачанне ці якія ў статусе падазраваных. Мы мусім стукаць у розныя дзверы і нагадваць пра тое, што адбываецца ў Беларусі”.