У Наваполацку звальняюць(адноўлена)

Актывіста грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь"і давераную асобу Андрэя Саннікава Віктара Калесніка звольнілі з працы.

Віктар быў звольнены завочна з наваполацкай фірмы “Віркамплект”. Таксама за актыўны ўдзел у мірнай дэманстрацыі на Плошчы 19 снежня быў адлічаны з чацвертага курса Полацкага дзяржаўнага універсітэта актывіст кампаніі Георгі Балдзенкоў. Рэктар універсітэта Лазоўскі Віктар Нікалаевіч да гэтага часу не аддае дакументы аб адлічэнні студэнта. Гэта не дае магчымасць Георгію працягваць адукацыю у іншых навучальных установах. актывіст быў адлічаны з ВНУ ў сярэдзіне студзеня.