Заява грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”

Прысуд Аляксандру Атрошчанкаву з’яўляецца нічым іншым, як прысудам свабодзе слова на Беларусі.

Аляксандр Атрошчанкаў выконваў свой прафісійны і перадусім грамадзянскі абавязак. Ён не мог паступіць інакш, ён мусіў быць на прерадавой асабліва значных падзей для сваёй краіны.

Абсурднае абвінавачванне і прысуд журналісту і прэссаваму сакратару Андрэя Саннікава сведчыць аб мэтанакіраванай працы дыктатарскай улады па знішчэнню незалежнай журналістыкі, грамадзянскай і дэмакратычнай супольнасці на Беларусі. Вайна развязаная “апошнім дыктатарам Еўропы” супраць свайго народа не спыняецца. Тэрор, катаванні, вобшукі і арышты адбываюцца на працягу ужо больш як 2-х месяцаў. Гэта сведчыць аб тым, што рэжым запалоханы ростам пратэстных настрояў на Беларусі. Гэты страх будзе павялічвацца асабліва на тле апошніх падзей у арабскім свеце.

Беларускі народ будзе працягваць адстоіваць сваё права на свабоду слова, свабоду сходаў і свабоду сумлення. У гэтай сваёй барацьбе мы разлічваем на сусветную салідарнасць. Нажаль меры прынятыя дагэтуль Еўрапейскім Саюзам і Злучанымі Штатамі не прыносяць вынікаў.

Таму грамадзянская кампанія “Еўрапейская Беларусь” заклікае беларускае грамадства да кансалідацыіі дэмакратычных сілаў у справе барцьбы за свабоду і незалежнасць Радзімы.

Заклікае таксама міжнароднае сусветнае грамадства, журналісцкія супольнасці і арганізацыі працягваць узмацняць ціск на дыктатарскі рэжым з мэтай вызвалення незалежных журналістаў і ўсіх палітычных вязняў на Беларусі.