Прабег салідарнасці прайшоў без перашкод.

Праваахоўныя органы Брэста не перашкаджалі прымаць удзел у забеге, прысвечанаму памяці загінуўшых у Аўганістане, праваабаронцу Ўладзіміру Малею, на грудзях у якога замест нумару быў плакат “Свабоду Саннікаву!”

Па словах Уладзіміра Малея, у гэтым годзе прабег стаў прысвечаны не толькі памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, але і салідарнасці з палітзняволенымі:

– Гэта дзень памяці Брэсцкіх воінаў-інтэрнацыяналістаў. 19 чалавек загінула і ім прысвечаны прабег, які праводзіцца ўжо ў 23 раз. Калі ў мяне ёсць час, я заўсёды

стараюся ўдзельнічаць, як маёр ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння ў запасе. Асабліва ў гэты час калі нядаўнія падзеі 19 снежня і кандыдаты ў прэзідэнты

знаходзяцца ў турмах, я ўдзелам у гэтым прабегу выразіў салідарнасць з ахвярамі рэпрэсіяў рэжыму Лукашэнка. Замест нумару, я павесіў на сабе партрэт Саннікава за

кратамі з патрабаваннем “Свабоду Андрэю Саннікаву!” Усе яго бачаць, да мяне ніхто не падыходзіць, заўваг ніякіх не рабілі, ніхто не патрабаваў, каб я яго зняў. Калі б

такіх людзей было болей і як бачыце нават дазволу не трэба, мы прыцягвалі б большую ўвагу жыхароў Брэста.

Акрамя таго 10 красавіка Ўладзімір плануе прыняць удзел у Міланскім марафоне, дзе будзе бегчы, хучэй за ўсё, з бел-чырвона-белым сцягам.