Пачаў працу Арганізацыйны камітэт Народнага Сходу

Інцыятыўная група па арганізацыі Усебеларускага Народнага Сходу прыняла рашэнне пачаць працу Арганізацыйнага камітэта.

На гэты момант у аргкамітэт Народнага Сходу ўвайшлі лідары і актывісты розных грамадскіх і палітычных арганізацый: Генадзь Фядыніч, Віктар Івашкевіч, Станіслаў Шушкевіч, Леў Марголін, Валерый Ухналёў, Вінцук Вячорка, Анатоль Сідарэвіч, Мікалай Пахабаў, Вацлаў Арэшка, а таксама прадстаўнікі “Еўрапейскай Беларусі” Лемеш Уладзімір и Павал Юхневіч.

Сустаршынямі абраны Віктар Івашкевіч і лідар прафсаюзу работнікаў РЭП Генадзь Фядыніч. Магчымае павелічэнне колькасьці сустаршыняў, зыходзячы з функцыянальных патрэбаў. «Кожны ўкладае свае магчымасьці, здольнасьці, рэсурсы. Тут не патрэбны той, хто не збіраецца нічога рабіць» — адзначалі сябры аргкамітэта.

Аргкамітэт абмеркаваў пытанні пашырэння ініцыятывы Сходу ў рэгіёнах і магчымасьці ўдзельнікаў па інфармаванні насельніцтва, паведамілі» ў прэс-службе аргкамітэта па падрыхтоўкі Сходу.

Нагадаем, што Усебеларускі Народны Сход прапанавана правесці 8 кастрычніка. Але сябры Аргкамітэта не выключаюць, што калі сацыяльная сытуацыя будзе пагаршацца, тэрміны могуць быць набліжаныя. Улетку будзе разгортвацца інфармацыйная кампанія.