Жонку палітвязня Аляксандра Атрошчанкава выклікаюць у ваенную пракуратуру
Дар'ю Корсак - жонку Аляксандра Атрошчанкава ў пятніцу, 10 чэрвеня, а 10-й раніцы выклікаюць ў ваенную пракуратуру для давання тлумачэнняў наконт скаргі аб катаваннях і жорсткім нялюдскім стаўленні ў турме КДБ. Яе вылікаюць да следчага да важнейшых справах.
Цікава, што Дар’я пісала скаргу ў Генеральную пракуратуру, а не ў ваенную, піша ў сваім Фэйсбуку праваабаронца Алена Танкачова.
Прэс-сакратар кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў, нагадаем, быў асуджаны на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за ўдзел у масавых беспарадках, адбывае пакаранне ў калоніі “Віцьба-3”.
Сам Андрэй Саннікаў засуджаны на пяць гадоў калоніі за нібыта арганізацыю масавых беспарадкаў.