Хто звінчвае нумары на аўтобусах па серадах (ФOТО)

Чытач «Нашай Нівы» даслаў у Рэдакцыю фотаздымкі, на якіх відаць, як чалавек у цывільным «вяртае» на мікрааўтобус нумарныя знакі.

Месца, дзе зроблены фотаздымкі, — вул. Камсамольская, насупраць кавярні Grip. Па словах чытача, гэты мікраўтобус прывёз людзей у цывільным, пасля чаго кіроўца пачаў прыкручваць назад нумарныя знакі.