Амбасада “святкуе” Дзень незалежнасці (ФОТО)

Сёння, 27 ліпеня, амбасада Беларусі ў Варшаве ўрачыста сустракае ўсіх наведвальнікаў бел-чырвона-белымі сцягамі і стужкамі.

Такім чынам беларусы Польшчы адзначылі Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Менавіта 27 ліпеня сучасная Рэспубліка Беларусь атрымала поўную незалежнасьць. У гэты дзень была падпісана «дэкларацыя» аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі.

по материалам сайта: «f-fight.org»

Жыве Беларусь! Веру, будзе жыць заўсёды!
Сьвятло Пагоні будзе сэрцы нашы акрыляць.
Жыве, жыве наш Край магутны і свабодны,
Нескароная нікім і сьвятая Зямля.
Беларусь, Беларусь, хай цябе мінуць усе нягоды.
Век у шчасьці жыві, ты Радзіма мая!

Жыве Беларусь, нашай волі абуджэньне.
Краіна-маці, ты прызнаньне шчырае прымі.
Жыве, жыве, гучыць узьнёсла бласлаўленьне —
Беларускі горды дух увасстаў з даўніны.
Беларусь, Беларусь, мы тваё вітаем Адраджэньне
Будзеш вечна вольнай ты, будзем вольнымі мы.