У Маладзечна прайшла акцыя ў падтрымку Андрэя Саннікава (ФОТО)

Актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” правялі акцыю ў падтрымку Андрэя Саннікава, якога нядаўна перавялі ў Наваполацкую калонію.

Актывісты раздавалі жыхарам горада ўлеткі, ў якіх апісваліся ўсе цяжкія выпрабаванні, праз якія прайшоў кандыдат. Збіцце і арышт разам з жонкай Ірынай Халіп на плошчы 19 снежня, катаванні ў СІЗА, пагрозы ад старшыні КДБ расправіцца з яго сям’ёй, прысуд да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму .

Акцыя прайшла ў межах кампаніі “Саннікаў наш прэзідэнт!”.